Сапраўдная справа

На працягу жніўня і першай паловы верасня наш прыход праводзіў дабрачынную акцыю «Збяром ранец дзецям». За гэты час, жадаючыя прыняць удзел у акцыі, маглі пакінуць у храме ў спецыяльнай скрыні тавары канцылярыі альбо грашовыя ахвяраванні. Да акцыі далучылася крама «АРТ территория», якая знаходзіцца ў гандлева-забаўляльным цэнтры «TRINITI».

У выніку дабрачыннай акцыі атрымалася дапамагчы 15-ці шматдзетным альбо малазабяспечаным сем'ям. 19 верасня, у дзень пачатку навучальнага года ў Нядзельнай школе, дзеці з гэтых сем'яў атрымалі ранцы з таварамі канцылярыі, праваслаўнымі кнігамі-календарамі, малітвасловамі і салодкімі пачастункамі.

Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто прыняў удзел ў гэтай справе, якая сапраўды прынесла карысць і тым, хто ахвяраваў, і тым, для каго гэтыя ахвяраванні сталі падтрымкай і прынеслі радасць.

Святлана Бенаш

Фотографии: